Страхавая інфалінія 128

Дыялогавая пляцоўка на тэму «Маладзёжныя грамадскія аб’яднанні»

Маладзёжныя аб’яднанні садзейнічаюць развіццю моладзі, іх самарэалізацыі і сацыялізацыі, уключэнню ў сацыяльна-эканамічнае жыццё грамадства. Улічваючы ролю і значнасць моладзевых аб’яднанняў тэмай дыялогавай анлайн-пляцоўкі ў Дзень студэнта стала «Маладзёжныя грамадскія аб’яднанні».

Дыялогавая пляцоўка прайшла сумесна са студэнтамі факультэта міжнародных адносін УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», з удзелам старшыні Завадской раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Леаненка С.У. і першага сакратара Завадскога раённага камітэта ГА «БРСМ» Гелахава В.У.

Святлана Уладзіміраўна расказала аб дзейнасці РГА «Белая Русь», узаемадзеянні аб’яднання са студэнцтвам і аб сумесна-рэалізаваных праектах.

Віктар Уладзіміравіч у сваім выступленні падрабязна выклаў асноўныя мэты і задачы ГА «БРСМ» Заводскага раёна г. Мінска, як уступіць у арганізацыю або далучыцца да мерапрыемстваў, што праводзяцца БРСМ.

Дата публікацыі: 17.11.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top