15 сакавіка штогод адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе гэта была юбілейная дата – 30 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі. У гонар гэтай знамянальнай даты УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» арганізаваў дыялогавую пляцоўку на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававая і палітычная аснова дзяржавы».
Дыялогавая пляцоўка прайшла ў анлайн-фармаце з удзелам прадстаўнікоў галаўной арганізацыі і рэгіянальных прадстаўніцтваў ЗАСТ «Прамтрансінвест». Асноўнымі спікерамі выступілі студэнты першага курса ўніверсітэта па спецыяльнасці «Псіхалогія».
У сваім выступленні студэнты расказалі пра гісторыю з’яўлення Канстытуцыі, асноўныя этапы яе развіцця і змяненняў; аб людзях, дзейнасць якіх звязана з гісторыяй Канстытуцыі.
Напрыканцы ўсіх выступленняў усе ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся на думцы, што Канстытуцыя – важнейшы сімвал дзяржаўнасці, фундамент для стабільнага развіцця Дзяржавы і камфортнага жыцця кожнага грамадзяніна нашай краіны.


Дата публікацыі: 20.03.2024