Страхавая інфалінія 128

Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на тэму «Жывая памяць сэрцаў»

14 лютага работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» далучыліся да дыялогавай пляцоўкі, арганізаванай УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», на тэму «Жывая памяць сэрцаў», прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Рэспубліцы Беларусь Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас Афганскай вайны, адзначаецца 15 лютага. Гэта дата ўсталявана ў знак павагі да мужнасці і подзвігу салдат і афіцэраў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пагаварылі пра перадумовы і прычыны Афганскай вайны, пра яе вынікі.

Трохі гісторыі:

Афганская вайна пачалася 25 снежня 1979 года, калі савецкія войскі былі ўведзены ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Вайна працягвалася да 15 лютага 1989 году, калі апошнія савецкія салдаты пакінулі тэрыторыю краіны.

Савецкія войскі апынуліся непасрэдна ўцягнутыя ў грамадзянскую вайну ў Афганістане і сталі яе актыўным удзельнікам. Узброеныя сілы ўрада Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан супрацьстаялі ўзброенай апазіцыі, якую падтрымлівалі замежныя дзяржавы.

Па ўдакладненых афіцыйных звестках беззваротныя страты асабовага складу савецкай арміі ў Афганскай вайне склалі 14 427 чалавек, КДБ – 576 чалавек, МУС – 28 чалавек загінуўшымі і прапаўшымі без вестак. У ходзе вайны было параненых – 49 984, палонных – 312, інтэрнаваных – 18 чалавек. Раненні і кантузіі атрымалі св. 53 тыс. чалавек. Значная колькасць людзей, якія паступалі ў шпіталі на тэрыторыі СССР, памерлі ад наступстваў цяжкіх раненняў і траўмаў.

З іх у ваенным канфлікце бралі ўдзел каля 30 тысяч ураджэнцаў БССР і будучых грамадзян Рэспублікі Беларусь, з якіх звыш 700 загінулі.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта напамін аб тым, што вайна – гэта заўсёды трагедыя, якая прыносіць гора і пакуты. Мы мусім рабіць усё магчымае, каб падобныя трагедыі больш ніколі не паўтараліся.

Дата публікацыі: 17.02.2025



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top