У галаўной арганізацыі прайшла сустрэча на тэму «Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў» з удзелам прадстаўніка АДАІ Заводскага РУУС г. Мінска.
Уладзіслаў Андруховіч, намеснік начальніка АДАІ Заводскага РУУС г. Мінска, расказаў аб сітуацыі з дарожна-транспартнымі здарэннямі ў Заводскім раёне, прывёў статыстыку па катэгорыях і прычынах ДТЗ за мінулы год, больш падрабязна спыніўшыся на мерах прафілактыкі дарожнага траўматызму.
Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай. Кожны з прысутных мог задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем або ўнесці прапанову па змяншэнні дарожнага траўматызму.

Дата публікацыі: 28.08.2023