Сёння ў галаўной арганізацыі Прамтрансінвест прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Прафілактыка злачынстваў супраць непаўналетніх» з удзелам прадстаўніка УУС Заводскага раёна г. Мінска.
Оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Заводскага раёна г. Мінска Буракова Дарыя Аляксандраўна расказала ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі як засцерагчы дзіця (у тым ліку ў сацыяльных сетках і мэсанджарах), прадэманстравала ролікі інфармацыйна-адукацыйнага характару, а таксама адказала на пытанні.
Гутарка атрымалася інфарматыўнай і змястоўнай. Дзякуем Дарыю Аляксандраўне за праведзенае мерапрыемства і карысныя рэкамендацыі.


Дата публікацыі: 26.09.2024