У галаўной арганізацыі 19 снежня прайшоў дзень інфармавання, прысвечаны праблеме нарказбыту і пытанню генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінска.
Абмеркаванне праблемы наргазбыту прайшло ў фармаце анлайн-сустрэчы, арганізаванай УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», з удзелам прадстаўнікоў Завадской раённай арганізацыі ГА «БСЖ» і Завадскога РУУС г. Мінска.


Абмеркаванне тэмы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны пачалося з прагляду фільма «Шталаг 352. Без права на забыццё».
У дакументальнай карціне эксперты расказалі аб тым, як выжывалі ў Лясным лагеры Шталаг-352 у Масюкоўшчыне, аб лёсе інтэрнаваных італьянцаў і генацыдзе савецкіх ваеннапалонных, аб лёсе дзесяткаў тысяч людзей, якія трапілі ў фашысцкі палон на ўсім працягу фронту ад Ленінграда да Каўказа.



Дата публікацыі: 19.12.2023