Страхавая інфалінія 128

Дзень нараджэння Прамтрансінвест

Паважаныя калегі, кліенты і партнёры!

30 сакавіка 2024 года закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест» адзначае свой 31-ы дзень нараджэння.

За гэтыя гады кампаніяй пройдзены вялікі шлях. Мы пераадолелі мноства цяжкасцяў, вырашылі велізарную колькасць самых складаных задач і дасягнулі немалых поспехаў!

Дзякуючы назапашанаму вопыту кампаніі, прафесіяналізму работнікаў і адданасці справе, нашы страхавыя паслугі запатрабаваны спажыўцамі, і гэта дазваляе страхавому таварыству ўтрымліваць лідэрскія пазіцыі на рынку.

Жадаем усім работнікам, кліентам і партнёрам моцнага здароўя, кахання, дабрабыту і шчасця, а нашаму агульнаму дому – страхавой кампаніі «Прамтрансінвест» – працвітання, новых поспехаў і рынкавага даўгалецця!

Дата публікацыі: 29.03.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top