17 верасня – Дзень народнага адзінства. Гэта дата была абрана не выпадкова, менавіта 17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Новае свята – нагода задумацца аб значэнні памяці і ўласнай гісторыі, аб ролі згуртаванасці і салідарнасці народа ў развіцці дзяржавы. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце асабісты сэнс.
Дата публікацыі: 15.09.2022