Страхавая інфалінія 128

Дзень народнага адзінства: гісторыя і сучаснасць

17 верасня нашая краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Напярэдадні гэтага значнага для Беларусі свята ў нашай кампаніі ў анлайн фармаце прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Дзень народнага адзінства: гісторыя і сучаснасць».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі кампаніі, студэнты 1-га і 3-га курсаў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», а таксама выкладчыкі кафедры эканамічнай гісторыі ІСГА Галіна Аляксашына, Таццяна Вароніч і Дзмітрый Чаркасаў.

На сустрэчы падрабязна разгледзелі гістарычныя аспекты свята, а таксама ягоную значнасць у гісторыі сучаснай Беларусі.

У 14:00 наша кампанія далучылася да прамой трансляцыі грамадска-палітычнага форуму «Беларусь адзіная».

Дата публікацыі: 14.09.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top