Сёння наша краіна прыгадвае падзеі 22 чэрвеня 1941 года.
За гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, былі знішчаны гарады, раённыя цэнтры і вёскі, разбураны і пакалечаны лёсы людзей…
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Беларусі пройдуць розныя тэматычныя мерапрыемствы.
Ушануем памяць аб ахвярах фашызму, подзвігу герояў і мужнасці людзей, якія аддалі сваё жыццё ў імя вялікай перамогі, разам. Далучайцеся да Усебеларускай хвіліны маўчання.


Прадстаўнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» прынялі ўдзел у мітынгу з ускладаннем кветак у мемарыяльным комплексе «Благаўшчына».












Дзякуем УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» за арганізацыю дыялогавай анлайн-пляцоўкі на тэму «Той самы доўгі дзень…». Перад супрацоўнікамі галаўной арганізацыі і студэнтамі першага курса ўніверсітэта аддзялення паліталогіі выступілі Наталля Палятаева, загадчыца кафедры эканамічнай гісторыі, доктар гістарычных навук, і Даніла Дабрародні, дырэктар інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Сёння, 22 чэрвеня, у 22:00 каля манумента «Брама памяці» пройдзе мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Далучыцца да мітынгу можа кожны ахвочы! Для зручнасці грамадзян ад метро Магілёўская да Трасцянца будзе хадзіць дадатковы аўтобус 961С з 19:30 да 21:30. Пасля заканчэння мерапрыемства (арыентыровачна ў 23:00) будзе такі ж аўтобус у зваротным напрамку да станцыі метро Магілёўская.
Пачатак мерапрыемства ў 21:30, Трасцянец, мкр-н Шабаны, вул. Сяліцкага.
Дата публікацыі: 22.06.2023