Страхавая інфалінія 128

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Напярэдадні журботнай даты-Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, які адзначаецца ў Беларусі 22 чэрвеня, калектыў ЗАСТ «Прамтрансінвест» далучыўся да раённага мерапрыемства, арганізаванага адміністрацыяй Заводскага раёна.

Работнікі кампаніі ўшанавалі памяць загінулых, усклаўшы кветкі да мемарыяла «Беларусь партызанская». Гэты велічны помнік, адкрыты ў 2005 годзе ў гонар 60-годдзя Перамогі, стаў сімвалам нязломнага духу і гераічнай барацьбы беларускіх партызан у гады вайны.

Завяршылася памятнае мерапрыемства хвілінай маўчання, падчас якой прысутныя ўшанавалі памяць усіх тых, хто аддаў свае жыцці ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Дата публікаціі: 20.06.2025



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top