Наша кампанія прыняла ўдзел у дыялогавай анлайн-пляцоўцы, арганізаванай УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», сумесна з інстытутам сацыяльна-гуманітарнай адукацыі на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе сваіх выступленняў студэнты расказалі аб фактах і формах генацыду на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Былі агучаны новыя лічбы аб загінуўшых у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых, сабраныя ў рамках расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Генацыд не мае тэрміна даўнасці. Памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны святая для кожнага беларуса, для кожнага будучага пакалення.
Дзякуем усім удзельнікам за змястоўныя даклады.

Дата публікацыі: 19.01.2024