Паважаныя кліенты!
Пры выездзе ў Расійскую Федэрацыю на сваім аўтамабілі ўладальнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, павінны аформіць дагавор міжнароднага страхавання на тэрмін ад 15 дзён да 1 года.
З 1 красавіка 2024 г. у якасці дакумента, які сведчыць заключэнне такога дагавору, можа выдавацца страхавы сертыфікат міжнароднага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці на бланку сіняга колеру (паглядзець форму бланка).
Звяртаем увагу, што нароўні са страхавым сертыфікатам на бланку сіняга колеру ў якасці пацвярджальнага дакумента аб заключэнні дагавора міжнароднага страхавання будуць працягваць выдавацца сертыфікаты «Зялёная карта». Дагавор міжнароднага страхавання, аформлены на бланку зялёнага колеру, прызнаецца сапраўдным на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на працягу ўказанага ў ім тэрміну дзеяння.
Дата публікацыі: 03.04.2024