Сёння работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» далучыліся да культурна‑патрыятычнай акцыі «Каляндар памяці. Кніга памяці», якая прайшла ля манумента Перамогі ў Мінску.
Разам з прадстаўнікамі Заводскага раёна работнікі кампаніі перавярнулі старонку «Календара памяці», ушанаваўшы памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
У мітынгу і ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва раённай адміністрацыі, прадстаўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў, а таксама грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі Заводскага раёна.
Мэта акцыі-захаванне гістарычнай памяці і выхаванне павагі да подзвігу абаронцаў Радзімы, а таксама ўмацаванне ідэі захавання міру. Ля абеліска ўсталяваны «Каляндар памяці»: яго старонкі штодня «перагортваюць», і кожная дата сімвалізуе канкрэтныя дзеянні, аперацыі і крокі, якія набліжалі вызваленне Беларусі. Напрыклад, 24 чэрвеня 1944 года адзначылася працягам аперацыі «Баграціён»: у наступ перайшлі войскі 1‑га Прыбалтыйскага і 3‑га Беларускага франтоў, а на магілёўскім напрамку — войскі 2‑га Беларускага фронту.
Акцыя працягнецца да Дня Незалежнасці. 3 ліпеня да манумента ўрачыста ўскладуць кветкі і вянкі і перавернуць апошнюю старонку «Календара памяці».



Дата публікацыі: 24.06.2026