Сёння, 10 кастрычніка, у нашай кампаніі прайшла анлайн-сустрэча ў фармаце гутаркі на тэму «Каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі». У якасці суразмоўцаў выступілі студэнты і выкладчыкі УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
Сярод разнастайнасці каштоўнасцяў самымі значнымі на думку моладзі з’яўляюцца каштоўнасці сям’і і шлюбу, што стала асноўнай тэмай для абмеркавання.
Сярод самых цікавых пытанняў, разгледжаных на сустрэчы, можна вылучыць наступныя:
- Які шлюб лепш: ранні або ў больш сталым узросце?
- Якія мэты ставяць маладыя людзі пры ўступленні ў шлюб?
- Хто ў сям’і галоўны?
- Што самае галоўнае ў сямейных адносінах?


Дата публікацыі: 10.10.2023