22 лютага адбыўся турнір «Інтэлектуальнага Клуба Страхаўшчыкоў» (Кубак ІКС) з удзелам страхавых арганізацый. Вядучым мерапрыемства выступіў Алесь Мухін, а галоўным прызам – крыштальная сава.
У дадзеным мерапрыемстве прыняла ўдзел і каманда Прамтрансінвест, у склад якой увайшлі
- Філіпенкаў Сяргей (капітан каманды);
- Маркевіч Міхась;
- Васільковіч Аляксей;
- Данілюк Андрэй;
- Рукша Валерый;
- Клопаў Ілля.
Пераможцам інтэлектуальнага турніру стала каманда Прамтрансінвест.
Віншуем калег з перамогай!



Дата публікацыі: 23.02.2024