Сёння 23.06.2025 работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» падтрымалі рэспубліканскую акцыю «Народная зарадка» ў рамках Тыдня моладзі і студэнцтва.
Больш за 150 чалавек з ліку навучэнскай, студэнцкай і працоўнай моладзі Заводскага раёна прынялі ўдзел у «народнай зарадцы». Інструктары «Чыжоўка-Арэны» выступілі ў якасці настаўнікаў, а ўдзельнікі падхапілі флэшмоб. Само мерапрыемства складалася з трох блокаў: «Размінка», «здаровая спінаа» і «аэробіка». Моладзь пачала раніцу правільна і зарадзілася бадзёрасцю і энергіяй на ўвесь дзень.
Удзел у падобных мерапрыемствах не толькі спрыяе фізічнаму развіццю супрацоўнікаў, але і умацоўвае камандны дух, ствараючы атмасферу адзінства і ўзаемападтрымкі ў калектыве.
Дата публікацыі: 23.06.2025