У Палацы Рэспублікі 10 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы прайшоў Маладзёжны форум, які аб’яднаў 190 маладых работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта з розных рэгіёнаў краіны. На форуме прысутнічалі і прадстаўнікі нашай кампаніі.

На мерапрыемстве маладыя людзі маглі пагутарыць напрамую з кіраўнікамі падпарадкаваных арганізацый і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, задаць ім пытанні, якія іх цікавяць на тэму адукацыі і жылля, падзяліцца з імі сваімі прапановамі і поглядамі.
Каб сувязь паміж моладдзю і кіраўніцтвам не згубілася і была яшчэ больш цеснай, з актыву маладых работнікаў створаны Маладзежны савет. Узначаліў яго Іаан Грынь – правізар-інтэрн РУП «БелЛекаЦэнтр».
Наша калега, Настасся Кручонак, была абраная намеснікам старшыні Маладзежнага савета.

Падрабязней аб мерапрыемстве можна пачытаць тут: udp.gov.by, sb.by, zviazda.by, belta.by.
Дата публікацыі: 13.11.2023