Работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, арганізаванай УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт». Тэма сустрэчы – «Мінск: памяць пакаленняў». У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічала старшыня Заводскай раённай арганізацыі горада Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Леаненка Святлана Уладзіміраўна.
Тэма дыялогавай пляцоўкі выбрана не выпадкова, бо ўжо ў гэтую суботу, 14 верасня, наш родны горад адзначыць сваё 957-годдзе. Студэнты першага курса падрыхтавалі цікавыя даклады пра гісторыю развіцця Мінска, значныя гістарычныя мемарыяльныя комплексы, музеі, таксама падзяліліся сваім меркаваннем, што для іх значыць гістарычная спадчына і што неабходна рабіць, каб яе захаваць. Святлана Уладзіміраўна расказала пра дзейнасць грамадскага аб’яднання «Белая Русь», якія рэалізуюцца з яго ўдзелам праграмы, праекты і мерапрыемствы.
Дзякуем спікерам за цікавыя даклады і карысную інфармацыю.

Дата публікацыі: 11.09.2024