Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду прадстаўнікі нашай кампаніі прынялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў 8 снежня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Вароты памяці».
На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Заводскага раёна, адміністрацыя Заводскага раёна. У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічаў былы непаўналетні вязень канцлагера «Белае балота» Валянцін Андрэевіч Талкачоў. Валянцін Андрэевіч падзяліўся ўспамінамі і прачытаў верш у памяць свайго бацькі, забітага фашыстамі.






Дата публікацыі: 08.12.2023