Страхавая інфалінія 128

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэты дзень быў абраны не выпадкова. 11 красавіка 1945 года на тэрыторыі самага буйнога канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальда ўспыхнула ўзброенае паўстанне вязняў, у выніку якога паўстанцы ўзялі кантроль над лагерам смерці і ўтрымалі яго да прыходу саюзных войскаў. Гэта выратавала жыцці дзясяткам тысяч людзей многіх нацыянальнасцей.

На тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў, у якіх знішчаны звыш 1,4 млн. чалавек.

Усіх загінуўшых ад катаванняў, насілля, работы да знямогі і нацысцкіх эксперыментаў ушанавалі сёння ў нашай кампаніі.

Хвіліна маўчання

Ускладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Трасцянец».

Працаўнікі прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Брэсце наведалі помнік вязням гета ў Брэсце і ўсклалі кветкі.

Дата публікацыі: 11.04.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top