Страхавая інфалінія 128

Маладзежны форум «Моладзь і будучыня»

Сёння ў галаўной арганізацыі адбылася яркая падзея – маладзёжны форум «Моладзь і будучыня».

Мерапрыемства аб’яднала маладых супрацоўнікаў кампаніі. У якасці ганаровых гасцей былі запрошаны прадстаўнікі Завадской раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў форуму звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест» Валерый Галалобаў.

Галоўная частка форуму – адкрыты дыялог на тэму «Беларусь – гэта мы!». Прадстаўнікі Завадской раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і Адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска адказвалі на пытанні ўдзельнікаў, дзяліліся з імі сваім вопытам.

У завяршэнні першай часткі мерапрыемства выбралі прадстаўнікоў для ўдзелу ў Маладзёжным форуме работнікаў арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які пройдзе 24 – 25 кастрычніка на базе ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі».

У рамках другой часткі мерапрыемства адбыўся прагляд кінафільма «Час вярнуцца» кінастудыі «Беларусьфільм», 2024 года. Прататыпамі галоўных герояў карціны сталі рэальныя байцы і камандзіры партызанскіх атрадаў, якія змагаліся з фашыстамі на беларускай зямлі. Фільм нікога не пакінуў абыякавым.

Дата публікацыі: 16.10.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top