5 кастрычніка ў кампаніі адбылася яркая падзея – маладзежны форум «Моладзь і будучыня». Мерапрыемства такога плана праводзілася ўпершыню і аб’яднала маладых супрацоўнікаў кампаніі з усёй рэспублікі.





У форуме таксама прыняла ўдзел кіраўніцтва кампаніі і кіруючы склад рэгіянальных прадстаўніцтваў. З ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі Марына Іванаўна Шчэпава, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Таццяна Іванаўна Мялешка, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; Віктар Уладзіміравіч Гелахаў, першы сакратар Завадскога раённага камітэта ГА «БРСМ».





Праграма форума была насычанай і цікавай. Гэта і:
- Адкрыты дыялог на тэму «Актуальныя праблемы моладзі і шляхі іх вырашэння». Маладых супрацоўнікаў цікавілі пытанні сацыяльна-эканамічнага характару, буйныя маладзёжныя арганізацыі акрамя БРСМ, а таксама меркаванне больш вопытных калег наконт інтэрнэт-залежнасці і іх стаўленне да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў моладзі.










- Выбар кандыдатаў для ўдзелу ў Маладзежным форуме ў г. Мінску, які пройдзе 27 кастрычніка.

- Прагляд кінафільма «На другім беразе» кінастудыі «Беларусьфільм» 2023 г., рэжысёр Андрэй Хрулёў.
- Атрыманне зваротнай сувязі ад удзельнікаў форума.
Дзякуем КЗ «Мінск» за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.
Дата публікацыі: 06.10.2023