Сёння ў закрытым акцыянерным таварыстве «Прамтрансінвест» адбылася нарада, на якой падведзены вынікі працы кампаніі за 2024 год і вызначаны перспектыўныя задачы на 2025 год, намечаны актуальныя меры па рэалізацыі змяненняў заканадаўства аб страхавой дзейнасці.
На выніковай нарадзе традыцыйна адзначаны лепшыя работнікі, якія ўдастоены ўзнагарод кампаніі, у тым ліку, работнікі, узнагароджаныя Граматай ЗАСТ «Прамтрансінвест», і работнікі, удастоеныя падзякі генеральнага дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест».
Пад час мерапрыемства генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў Ірына Мерзлякова ўручыла намесніку генеральнага дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест» Валерыю Галалобаву ганаровы знак Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў за заслугі ў галіне страхавання.
Дата публікацыі: 04.03.2025