Страхавая інфалінія 128

Навіны прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Віцебску

Святлана Парчэўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Банкаўска-фінансавага прафсаюза, сустрэлася з працоўным калектывам Прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Віцебску.

На сустрэчы абмеркавалі пытанні сацыяльнага партнёрства, перспектывы развіцця і супрацоўніцтва. Першасная прафсаюзная арганізацыя прадстаўніцтва адзначана як пераможца абласнога агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю грамадскага кантролю па ахове працы за 2024 год. За актыўную работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, эфектыўнае ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове Граматай Віцебскай абласной арганізацыі БФП узнагароджаны Мартынава Вераніка, старшыня ППА прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Віцебску, і Ігнацьеў Дзмітрый, намеснік дырэктара прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Віцебску, грамадскі інспектар па ахове працы.

У сувязі з прафесійным святам Днём страхавых работнікаў і за актыўную грамадскую працу, развіццё сацыяльнага партнёрства ўзнагароджаны Золатаў Віктар, дырэктар прадстаўніцтва, і Ліс Ірына, скарбнік першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Дата публікацыі: 04.12.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top