16 студзеня 2025 года ў прадстаўніцтве ЗАСТ «Прамтрансінвест» горада Гомеля прайшоў адзіны дзень інфармавання. Асноўная тэма мерапрыемства – «удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага»
Сустрэча прайшла напярэдадні ключавой грамадска-палітычнай падзеі пяцігоддзя-выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, запланаваных на 26 студзеня 2025 г.
Мерапрыемства правялi дырэктар і намеснік дырэктара ЗАСТ «Прамтрансінвест ” горада Гомеля.
Дырэктар прадстаўніцтва ў г. Гомелі абмеркаваў з працоўным калектывам важнасць актыўнага ўдзелу грамадзян у выбарах. У сваім звароце ён падкрэсліў, што ўдзел у галасаванні – гэта грамадзянскі абавязак кожнага з нас, бо свабоднае волевыяўленне з’яўляецца адным з галоўных канстытуцыйных правоў грамадзян – права выбiрать і быць выбраным, дадзенае ўсім беларусам. Менавіта з дапамогай свабодных і адкрытых выбараў у Беларусі рэалізуюцца дэмакратычныя прынцыпы ўладкавання ўлады і дзяржавы.
У ходзе адкрытага дыялогу работнікі Таварыства змаглі задаць свае пытанні.


Дата публікацыі: 16.01.2025