Супрацоўнікі прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у Гродне прынялі ўдзел у зімовым спартыўным свяце «Навагрудская лыжня — 2024».
Мерапрыемства прайшло 27 студзеня 2024 г. на базе спартыўна-біятлоннага комплексу ў в. Сялец Навагрудскага раёна па наступных напрамках:
- эстафетная гонка сярод кіраўнікоў арганізацый;
- спаборніцтвы па лыжных гонках сярод працоўных калектываў.
Нашыя калегі паказалі высокія вынікі і занялі другое каманднае месца. У асабістым заліку таксама не засталіся без узнагарод — вядучы спецыяліст Кіклевіч Міхаіл Аляксандравіч заняў другое месца.
Віншуем калег з дастойным выступленнем і жадаем новых перамог!






Дата публікацыі: 29.01.2024