Страхавая інфалінія 128

Навучальны семінар

На працягу двух дзён у галаўной арганізацыі праходзіў навучальны семінар для супрацоўнікаў з рэгіянальнай сеткі, якія ажыццяўляюць суправаджэнне дагавораў добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў і ўрэгуляванне страхавых выпадкаў па асабістым страхаванні.

Перад спецыялістамі выступіў Анатоль Бабарыка, намеснік генеральнага дырэктара, і кіраўнікі адпаведных структурных падраздзяленняў галаўнога офіса.

На семінары разгледзелі асноўныя падыходы да афармлення і вядзення дагавораў добраахвотнага страхавання, нюансы фарміравання гарантыйных лістоў на медыцынскія паслугі ў медустановы, а таксама актуальныя праблемныя пытанні ва ўрэгуляванні страхавых выпадкаў пры асабістым страхаванні, у тым ліку пры выездзе за мяжу.

Вялікую ўвагу ўдзялілі і пытанням работы са зваротамі і заявамі грамадзян і абароны персанальных даных пры іх апрацоўцы. Спецыялісты змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтны адказ.

Дата публікацыі: 20.09.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top