У рамках павышэння ўзроўню кваліфікацыі супрацоўнікаў у перыяд з 22 па 23 мая на базе галаўной арганізацыі арганізавана навучанне кіраўнікоў рэгіянальных падраздзяленняў ЗАСТ «Прамтрансінвест» па напрамках:
- урэгуляванне страхавых выпадкаў;
- бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць.
Спецыялісты галаўнога офіса падзяліліся з калегамі вопытам, разгледзелі нестандартныя сітуацыі, абмеркавалі змены ў сферы заканадаўства і іх прымяненне на практыцы. Начальнікі сектараў і аддзелаў урэгулявання страт дадаткова азнаёміліся з нюансамі ўрэгулявання страхавых выпадкаў па такіх відах страхавання, як КАСКА, добраахвотнае страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу.


Дата публікацыі: 23.05.2023