Паважаныя кліенты!
Мы рады паведаміць аб новым прадукце – добраахвотным комплексным страхаванні домаўладанняў і выдаткаў іх карыстальнікаў.
Цяпер па адной дамове вы зможаце застрахаваць хату ці кватэру, маёмасць, адказнасць перад суседзямі, уключаючы судовыя выдаткі (Увага! Страхавая абарона распаўсюджваецца і на маральную шкоду). Вы самі вырашаеце, ці ўключыць Вам у страхавое пакрыццё выдаткі па замене замка, ключоў, аднаўленню дакументаў, уборцы, пражыванню на час рамонту.
Пры страхавой суме ад 20 000 руб. плацёж усяго ад 10 руб. у месяц (ад 116 руб. у год).
Для Вашай зручнасці, заключыць дагавор страхавання можна анлайн. Страхоўка прыйдзе на ўказаны Вамі e-mail.
А калі Вы ўжо карыстаецеся паслугамі ЗАСТ «Прамтрансінвест» па страхаванні сваёй хаты, то пры падаўжэнні дамовы, менш за 3 рублі ў месяц можаце атрымаць дадатковую гадавую абарону хатняй маёмасці, грамадзянскай адказнасці, а таксама пакрыцці непрадбачаных выдаткаў на суму больш за 10 тысяч рублёў!
Падрабязную інфармацыю па ўмовах страхавання можна даведацца ў зручным для Вас офісе нашай кампаніі або патэлефанаваўшы па адзіным нумары 128.
Дата публікацыі: 13.12.2021