Калегі з прадстаўніцтва ў г. Мінску №1 наведалі парк актыўнага адпачынку Кольт, дзе пераадолелі квэст-гульню «Форт Баярд» і згулялі ў лазертаг.
Форт Баярд уключаў у сябе элементы актыўных і інтэлектуальных забаў.
Асабліва ўразілі такія актыўнасці, як скаладром, хуткасны спуск з вышыні, паласа перашкод. З інтэлектуальных забаў спадабаліся зборка пазла і забіванне цвіка па чарзе з сапернікам.
Разыначкай спаборніцтваў стаў пакой мярзотаў, дзе ў пасудзіне з прусакамі была схавана падказка. Жадаючыя здабыць падказку маглі паспрабаваць прусака на смак.





Дата публікацыі: 13.09.2023