Страхавая інфалінія 128

Пасяджэнне гарадскога бацькоўскага камітэта на тэму “Разам за бяспечнае дзяцінства!”

27 чэрвеня прайшло пасяджэнне гарадскога бацькоўскага камітэта на тэму “Разам за бяспечнае дзяцінства!”, прысвечанае павышэнню інфармаванасці бацькоў у пытаннях забеспячэння бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікулаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”.
На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, МНС, ДАІ, ГА АСВОД, Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і арганізацыі, якая займаецца пракатам самакат, ТАА “Вуш БЛ”. Да анлайн-трансляцыі дадзенага мерапрыемства далучыліся і прадстаўнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест». Падчас пасяджэнняў закраналіся пытанні пажарнай бяспекі, бяспекі ў побыце, на вадзе і на дарогах, у тым ліку пры выкарыстанні сродкаў персанальнай мабільнасці. Спікеры пасяджэння звярнулі ўвагу на тое, што бацькі павінны арганізаваць бяспечнае асяроддзе для дзяцей, тлумачыць ім правілы бяспекі, самім выконваць правілы і быць для сваіх дзяцей прыкладам.
Трансляцыя даступна па спасылцы: https://www.youtube.com/live/xGzA70NDXsw

Дата публікацыі: 27.06.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top