У перыяд з 9 па 12 снежня для спецыялістаў па продажах і работнікаў кантакт-цэнтра арганізавана павышэнне кваліфікацыі па тэме «Кліентаарыентаваны падыход у продажах».
За перыяд навучання слухачы даведаліся, як прафесійна весці перамовы аб продажах (асабістыя і тэлефонныя перамовы), кіраваць канфліктнымі сітуацыямі, выконвалі практычныя заданні.
Дзякуем ДУА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў «Кадры індустрыі» за цікавую падачу матэрыялу і практыка-арыентаваны падыход у навучанні.

Дата публікацыі: 12.12.2024