Сёння ў галаўной арганізацыі прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў» з удзелам намесніка начальніка АДАІ Завадскога РУУС г. Мінска, падпалкоўніка міліцыі Андруховіча У.К.
Уладзіслаў Казіміравіч расказаў аб сітуацыі з дарожна-транспартнымі здарэннямі ў Заводскім раёне г. Мінска, звярнуў увагу на правілы карыстання сродкамі індывідуальнай мабільнасці, нагадаў правілы перавозкі малалетніх дзяцей у аўтамабілях і правілы перасячэння скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Асаблівая ўвага на сустрэчы ўдзелена акцыі «Увага – дзеці!», якая праводзіцца з 25 жніўня па 5 верасня.
Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай. Кожны з прысутных мог задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем ці ўнесці прапанову па зніжэнні дарожнага траўматызму.

Дата публікацыі: 28.08.2024