Страхавая інфалінія 128

Правілы ўезду ў Грузію з 1 чэрвеня 2024 г.

Паважаныя кліенты!

З 1 чэрвеня 2024 г. Грузія ўводзіць новае патрабаванне для ўсіх замежных грамадзян, якія ўязджаюць у краіну незалежна ад мэт паездкі, – абавязковая наяўнасць дзеючай медыцынскай страхоўкі на ўвесь перыяд знаходжання.

Поліс павінен пакрываць медыцынскія выдаткі на экстраныя амбулаторныя паслугі ад 5000 долараў ЗША (еўра) і выдаткі на лячэнне ў стацыянары ад 30 000 долараў ЗША (еўра).

Важна! За адсутнасць такой медыцынскай страхоўкі прадугледжаны штраф у памеры 300 лары ў першы раз, а пры нявыплаце праз месяц – 900 лары.

Аформіць у ЗАСТ «Прамтрансінвест» дагавор добраахвотнага страхавання ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу, які задавальняе патрабаванням заканадаўства Грузіі, можна:

Арыентыровачны кошт поліса на аднаго чалавека для паездкі працягласцю 7 дзён складзе 3 еўра (10,63 бел.руб. на 22.05.2024).

Дата публікацыі: 22.05.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top