28.11.2025 работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» «прынялі ўдзел у праглядзе мастацкага фільма «Пераломны момант», вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм».
Нацыянальная прэм’ера карціны адбылася 27 лістапада 2025 года. Фільм распавядае пра падлетка-весляра, які пасля зруйнавальнага правалу і траўмы вымушаны сабраць новую каманду з «няўдачнікаў» , каб даказаць сваю сілу і зноў знайсці веру ў сябе. Гэта спартыўная драма знятая цалкам беларускай камандай пад кіраўніцтвам рэжысёра Дзмітрыя Сарокі.
Дата публікацыі: 01.12.2025