Сёння ў галаўной арганізацыі адбылася сустрэча з прадстаўніком праваслаўнай царквы свяшчэннікам Паўлам.
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце гутаркі на тэму «Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава». Айцец Павел расказаў пра каштоўнасць шлюбу і сям’і, як важна выхоўваць у сабе і ў сваіх дзецях такія якасці, як павага адна да адной, цярпенне, любоў да бліжняга і сваёй Радзімы, прывёў прыклады з жыцця, адказаў на пытанні прысутных.
Гутарка атрымалася ажыўленай і пазнавальнай.


Дата публікацыі: 19.09.2024