24 ліпеня 2026 г.на базе аўтатранспартнай дзяржаўнай установы «Белтрансспецаўта» адбыўся рэгіянальны Жаночы форум Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праца, стварэнне, будучыня». Мерапрыемства аб’яднала больш за 120 удзельніц прадпрыемстваў: ЗАСТ «Прамтрансінвест», АГУ «Белтрансспецаўта», ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык», ААТ «Цяплічны камбінат Мачулішчы» і ГП «Усход».
Праграма форуму ўключала наступныя мерапрыемствы: выстава творчых работ, майстар клас «хвілінка для сябе: індывідуальны Бьюті-рытуал з экспертам», міні экскурсія «гістарычны шлях Белтрансспецаўта», а цэнтральнай падзеяй стаў адкрыты дыялог на тэму «каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць».




Спікерамі форуму выступілі:
- Ірына Анатольеўна Міхалёва, генеральны дырэктар закрытага акцыянернага страхавога таварыства «Прамтрансінвест»
- Наталля Аляксееўна Калініна, начальнік палаца грамадзянскіх абрадаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.
- Вольга Барысаўна Даргель, старшыня першаснай арганізацыі жанчын-прадпрымальнікаў г. Мінска Беларускага саюза жанчын.
Падчас правядзення адкрытага дыялогу ўзнімаліся пытанні кар’еры, сям’і, узаемнай падтрымкі, прафесійнага выгарання і формулы поспеху сучаснай жанчыны.
Яркім акордам форуму, які аб’яднаў жаночую мудрасць і стваральную энергію, стаў святочны музычны падарунак у выкананні ўдзельніц жаночага форуму.



Дата публікацыі: 27.07.2026