Тэма тытунекурэння актуальная і ў наш час. Пра тое, што кропля нікаціну забівае каня, ведае нават дзіця. Стандартны хімічны аналіз класічных цыгарэт пацвердзіў: кожная зацяжка – гэта кактэйль з мноства атрутных кампанентаў, сярод якіх: аміяк, бутан, метан, метанол, азот, серавадарод, угарны газ, ацэтон, сінільная кіслата (цыяністы вадарод), свінец, радый, фенол, індол, карбазол, цынк, сурма, алюміній, кадмій, хром.
Падлічана, што ў тытунёвым дыме прысутнічае больш за 4000 хімічных рэчываў, з якіх, сама меней, 250 вядомыя як шкодныя, а больш за 50 як канцэрагены. Адным з самых атрутных кампанентаў тытуню з’яўляецца нікацін, які паражае пераважна цэнтральную нервовую сістэму і смяротны для чалавека ў дозе ўсяго 0,06-0,08 г (столькі, колькі трапляе ў арганізм пры хуткім выкурванні 20-25 цыгарэт).
Ніводны з гэтых кампанентаў не з’яўляецца бяспечным – кожны з іх так ці інакш разбурае арганізм, зніжае імунітэт і паражае лёгкія, трапляе ў кроў і прыгнятае сэрца, мозг і іншыя органы, выклікае мутацыі клетак і прыводзіць да развіцця анкалогіі.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сур’ёзна заклапочана праблемай тытунекурэння. У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы тытунекурэння, павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна згубных наступстваў спажывання тытуню, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў, фарміравання грамадскай думкі на карысць здаровага ладу жыцця і адмовы ад спажывання тытуню, Міністэрствам аховы здароўя ініцыіравана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна- адукацыйнай акцыі па прафілактыцы тытунекурэння як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.
Акцыя пройдзе з 13 да 19 лістапада. У названы перыяд кожны жадаючы можа атрымаць кансультацыю па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння ў ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Чкалава, 14, каб. 312 — Бакуновіч Таццяна Аляксандраўна, кантактны тэлефон 8 (017) 219-71-54), а таксама на сайце http://www.cgeud.by.
Кіньце курыць! Уздыхніце свабодна!
Наша кампанія далучылася да акцыі і на 16 лістапада аб’яўлена тэрыторыяй, свабоднай ад курэння.
Дата публікацыі: 13.11.2023