Прадстаўнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» прынялі ўдзел у сталічным этапе рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная».
Акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года ва ўсіх рэгіёнах краіны і прымеркавана да Дня народнага адзінства. Кожны год мерапрыемства праводзіцца ў новым фармаце. У гэтым годзе эксклюзіў — выязное ток шоу «Будні» з удзелам у якасці галоўных спікераў вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў (Вадзім Гігін, Рыгор Азаронак, Ігар Тур, Канстанцін Прыдыбайла).
Выступленні былі пабудаваны ў фармаце размовы і разважанняў аб нацыянальных інтарэсах, аб гістарычнай памяці, сучаснасці і будучыні роднай Беларусі.

Дата публікацыі: 10.09.2024