Страхавая інфалінія 128

Семінар-практыкум

Сёння, 3 кастрычніка, у галаўным офісе кампаніі правялі навучальны семінар для супрацоўнікаў рэгіянальных прадстаўніцтваў, якія ажыццяўляюць заключэнне і суправаджэнне дагавораў страхавання.

Правядзенне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў з улікам змяненняў у заканадаўстве, заключэнне дагавораў страхавання ў электронным выглядзе, асаблівасці добраахвотнага страхавання домаўладанняў і дамашняй маёмасці – гэта толькі частка пытанняў, разгледжаных на семінары.

З мэтай павышэння ўзроўню ведаў і прафесійных навыкаў супрацоўнікаў на канкрэтных прыкладах разабралі нюансы ўрэгулявання страхавых выпадкаў па страхаванні маёмасных інтарэсаў, асаблівасці агляду і фатаграфавання транспартных сродкаў.

Дата публікацыі: 03.10.2023



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top