Сёння ў нашай кампаніі прайшоў навучальны семінар для спецыялістаў, якія ажыццяўляюць заключэнне і суправаджэнне дагавораў страхавання. З мэтай удасканалення прафесійных навыкаў і ведаў супрацоўнікаў на семінары разгледзелі такія актуальныя пытанні, як:
- афармленне дагавораў міжнароднага страхавання;
- асаблівасці заключэння дагавораў страхавання ў электронным выглядзе;
- асаблівасці правядзення добраахвотнага страхавання домаўладанняў і хатняй маёмасці;
- абарона персанальных даных і алгарытм дзеянняў па рабоце з імі.
На канкрэтных прыкладах азнаёміліся з асаблівасцямі ўрэгулявання страхавых выпадкаў, нюансамі агляду і фатаграфавання транспартных сродкаў.



Дата публікацыі: 28.09.2023