Страхавая інфалінія 128

Спецыяльная прапанова для юрыдычных асоб

Да электронных страхавых полісаў ОСГО для фізічных асоб усё ўжо паспелі прывыкнуць. Цяпер онлайн даступны для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў!

Для заключэння дагавора ўнутранага страхавання ў электронным выглядзе Вам спатрэбіцца:
  1. інфармацыя аб юрыдычнай асобе або індывідуальным прадпрымальніку – уласніку МС (уліковы нумар плацельшчыка (далей – УНП), найменне);
  2. пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) МС, зарэгістраванага ў Рэспубліцы Беларусь;
  3. дзейны адрас электроннай пошты;
  4. банкаўская плацежная карта VISA, MasterCard, Белкарт (выдадзеная банкам-эмітэнтам, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь). Звяртаем увагу, што для выплаты страхавога ўзносу банкаўскай плацежнай картай у дадзеным вэб-дадатку, Вашым абслуговым банкам павінна быць дазволена правядзенне плацяжоў у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем рэквізітаў плацежнай карты (напрыклад, функцыя 3D-secure). Інфармацыя аб наяўнасці дадзенага дазволу можа быць атрымана страхавальнікам у абслуговым банку.

Важна! Дагавор унутранага страхавання можна заключыць у электронным выглядзе, калі вы ўжо страхавалі транспартны сродак і інфармацыя аб уласніку і страхавальніку ўжо ёсць у базе даных па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Пасля аплаты страхоўкі на ўказаны адрас электроннай пошты прыйдзе поліс. Раздрукоўваць дамову не абавязкова. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правяраюць наяўнасць дамовы ўнутранага страхавання ў электронным выглядзе ў базе дадзеных па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Заключыць дамову онлайн хутка, проста, зручна. У любым месцы, у любы час, патрэбен толькі інтэрнэт!

Дата публікацыі: 08.04.2022


220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top