У першаснай прафсаюзнай арганізацыі ЗАСТ «Прамтрансінвест» адбыўся справаздачна-выбарчы сход. У якасці ганаровага госця на мерапрыемстве прысутнічала Бусло Ірына Міхайлаўна, загадчыца арганізацыйнага аддзела Беларускага прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Удзельнікі ППА падвялі вынікі развіцця прафсаюза за папярэднія 5 гадоў, вызначылі напрамкі прафсаюзнай працы на наступны справаздачны перыяд і пераабралі дзеючага прафсаюзнага лідэра на новы тэрмін.
За добрасумленную працу і прафесіяналізм у рабоце старшыня ППА ЗАСТ «Прамтрансінвест» Тыркіч Алена ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Дата публікацыі: 27.03.2024