З 20 жніўня па 30 верасня 2021 года ЗАСО «Прамтрансінвест» разам з нашым партнёрам ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе застрахаваць дзяцей па праграмах “З клопатам аб дзяцях” і “З клопатам пра блізкіх” варыянт “Для дзяцей” са зніжкай.
Кошт дагавора страхавання «З клопатам аб дзецях».

Таксама застрахаваць дзяцей або ўнукаў можна па праграме “з клопатам пра блізкіх” па варыянце “для дзяцей”. У адным дагаворы можна застрахаваць дзяцей або ўнукаў ва ўзросце не старшей за 18 гадоў пры гэтым указання ў дагаворы застрахаваных асоб не патрабуецца.
Акрамя таго па праграме магчымы варыянты страхавання “Для бацькоў”, “Для сям’і”, “Для Вас”.
Варыянт “Для бацькоў” прадугледжвае страхаванне бацькоў страхавальніка і бацькоў мужа (жонкі) страхавальніка.
Па варыянце “Для сям’і” застрахаваныя асобы-бацькі і дзеці ва ўзросце не старшэй за 18 гадоў.
У дагаворы паказваюцца данныя толькі страхавальніка, т.е. той асобы, які афармляе дагавор страхавання, а застрахаванымі з’яўляюцца члены яго сям’і, ў залежнасці ад варыянту застрахаванымі могуць быць дзеці (унукі) страхавальніка, яго (яе) бацькі або ўся сям’я з дзецьмі.
Па варыянту «Для Вас» застрахаваным можа быць сам страхавальнік або іншая асоба ва ўзросце 18 гадоў і старэй, указанныя ў дагаворы страхавання.
Кошт дагавора страхавання “З клопатам пра блізкіх”.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання-1 год.
Страхаванне распаўсюджваецца на наступныя няшчасныя выпадкі і захворванні:
- траўмы, у тым ліку атрыманыя пры занятку спортам;
- захворванні каронавiруснай інфекцыяй;
- траплення іншародных прадметаў у органы або тканіны;
- апёкі (за выключэннем сонечных), адмаражэння (абмаражэння), паразы электрычным токам (у тым ліку маланкай);
- вострыя атручвання хімічнымі рэчывамі і складамі (прамысловымі і бытавымі), лекамі, атрутнымі раслінамі або грыбамі;
- укусы атрутных змей і атрутных насякомых (у тым ліку пчол, вос, чмялёў) і іншыя няшчасныя выпадкі.
Дагавор страхавання не прадухіліць няшчасны выпадак або захворванне, але забяспечыць фінансавую абарону.
Заключыць дагавор можна ў падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата публікацыі: 24.08.2021.