Паважаныя кліенты!
Рады паведаміць, што ў перыяд з 25 жніўня па 30 верасня на добраахвотнае страхаванне дзяцей ад няшчасных выпадкаў і захворванняў дзейнічае зніжка 10%.
Страхаванне дзяцей у Прамтрансінвест – сучаснае рашэнне на выпадак нечаканых траўмаў падчас гульняў вашага дзіцяці ў школе, у двары, адпачынку на дачы або ў бабулі ў вёсцы. Дагавор прадугледжвае самае шырокае пакрыццё (траўмы, удары, вывіхі і іншае). Поўны пералік страхавых выпадкаў указаны ў Правілах страхавання.
Аформіць страхоўку са зніжкай можна ў любым пункце продажаў кампаніі па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Падрабязней па ўмовах страхавання – у раздзеле «Акцыі».
Дата публікацыі: 26.08.2024