Восень радуе нас маляўнічымі і яркімі краявідамі, а мы радуем вас новымі зніжкамі!
У перыяд з 15 верасня па 15 кастрычніка дзейнічае зніжка 10% на:
- комплекснае страхаванне домаўладанняў;
- комплекснае страхаванне хатніх жывёл.
Комплексны падыход у страхаванні нерухомасці ад нашай кампаніі дапаможа захаваць ваш спакой у выпадку наступлення абставін, якія пацягнулі страту, гібель або пашкоджанне домаўладання. Па аднаму дагавору вы зможаце застрахаваць загарадную хату ці кватэру, хатнюю маёмасць, адказнасць перад суседзямі ці судовыя расходы ў рознай камбінацыі зыходзячы з запатрабаванняў. На страхаванне прымаем таксама дачы, лазні і нават вашу любімую бяседку.
У выпадку неабходнасці ў дагавор добраахвотнага страхавання домаўладанняў можна ўключыць дадатковыя расходы:
- па замене замка і (або) ключоў;
- па аднаўленні дакументаў;
- па ўборцы;
- па пражыванні на час рамонту.
Пры страхаванні грамадзянскай адказнасці, уключаючы судовыя расходы, страхавая абарона распаўсюджваецца і на маральную шкоду.
Комплекснае страхаванне хатніх жывёл – клопат аб будучыні любімых чатырохногіх сяброў. Па дагавору кампенсуюцца расходы:
- на ветэрынарнае абслугоўванне ў сувязі з парушэннем стану здароўя жывёлы, выкліканым няшчасным выпадкам, стыхійным бедствам, неправамернымі дзеяннямі трэціх асоб, захворваннем;
- на лячэбнае харчаванне, назначанае ветэрынарным урачом, з прычыны хваробы і (або) няшчаснага выпадку застрахаванай жывёлы;
- па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелых у выніку агрэсіўных і (або) непрадбачаных паводзін жывёлы.
Падрабязная інфармацыя аб умовах страхавання па спасылках ніжэй:
Зніжка распаўсюджваецца на дамовы, аформленыя ў офісах кампаніі.
Больш падрабязна па ўмовах акцыі – па нумары 128 або ў любым офісе кампаніі.
Дата публікацыі: 16.09.2024