9 снежня 2024 года адбылася сустрэча працоўнага калектыву ЗАСТ «Прамтрансінвест» са старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рачковым Сяргеем Анатольевічам (Васняцоўская выбарчая акруга № 93).
На сустрэчы таксама прысутнічалі памочнік дэпутата – Бажок Ігар Мікалаевіч і намеснік начальніка ўпраўлення – загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Урублеўскі Дзмітрый Часлававіч.
У ходзе сустрэчы ўзняты наступныя пытанні:
- 25-годдзе Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, яе гісторыя, дасягненні і перспектывы;
- знешнеэканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь;
- важнасць забеспячэння суверэнітэту нашай краіны з улікам сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўкі;
- важнасць удзелу ў маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзякуем усім за ўдзел у мерапрыемстве.
Дата публікацыі: 09.12.2024