9 верасня ў ЗАСТ «Прамтрансінвест» адбылася сустрэча членаў працоўнага калектыву з начальнікам галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Уладзімірам Жуковічам.
Мерапрыемства было арганізавана з мэтай азнаямлення работнікаў з актуальнымі аспектамі фінансавай палітыкі горада. У ходзе сустрэчы Уладзімір Алегавіч распавёў аб дзеючай у Рэспубліцы Беларусь сістэме бюджэтаў, асвятліў ключавыя моманты бюджэтнага працэсу і механізмы яго рэалізацыі, азнаёміў работнікаў кампаніі з асноўнымі аб’ёмнымі і структурнымі паказчыкамі фарміравання і выкарыстання гарадскога бюджэту.
Асаблівая ўвага была ўдзелена інвестыцыйным і іншым праектам, якія рэалізуюцца ў горадзе, у тым ліку праектам будаўніцтва, рамонту і рэканструкцыі дарог, пуцеправодаў і іншых аб’ектаў гарадской інфраструктуры.
Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў сустрэчы выклікалі праекты грамадзянскіх ініцыятыў, падтрымоўваных за кошт мясцовага бюджэту, у прыватнасці, праекты будаўніцтва велапарковак у дварах шматкватэрных дамоў. Удзельнікі сустрэчы атрымалі вычарпальную інфармацыю аб магчымасцях удзелу ў такога роду праектах і іх практычнай рэалізацыі. Дзякуем Уладзіміру Алегавічу за змястоўную і інфарматыўную гутарку.
Дата публікацыі: 10.09.2025