Сёння ў галаўным офісе кампаніі прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска маёра міліцыі Крыкунова М. В.
Максім Вячаслававіч у сваім выступленні закрануў такія актуальныя пытанні, як:
- выбары і папярэджанне злачынстваў супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады і кіравання;
- вішынг і фішынг;
- гвалт у сям’і;
- педафілія;
- дарожна-транспартныя здарэнні;
- праблемы наркаманіі ў сучасным грамадстве.
Сустрэча атрымалася цікавай і змястоўнай. Былі паказаны кароткія, але запамінальныя відэаролікі. Кожны з прысутных мог задаць пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны адказ.
Дзякуем Максіму Вячаслававічу за праведзенае мерапрыемства і карысную інфармацыю.



Дата публікацыі: 06.02.2024